2 траўня 2024, Чацвер, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка, Пуцін і Назарбаеў абмяркуюць увядзенне алтына

29
Лукашэнка, Пуцін і Назарбаеў абмяркуюць увядзенне алтына

Для стварэння Еўразійскага саюза Беларусі, РФ і Казахстану прыйдзецца ўвесці адзіную валюту.

Такім чынам кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія", эканаміст Леанід Заіка пракаментаваў сайту charter97.org будучую сустрэчу Пуціна, Назарбаева і Лукашэнкі ў Менску.

«Калі яны хочуць стварыць Еўразійскі эканамічны саюз да 1 студзеня 2015 года, то ўжо трэба праводзіць адзіную грашовую палітыку і ўводзіць адзіную валюту. Яе можна назваць як заўгодна: рубель, алтын і гэтак далей. Гэта не мае значэння. Галоўнае, каб была цалкам жорсткая і выразная манетарная палітыка», - адзначыў эксперт.

Пры гэтым эканаміст падкрэсліў, што не чакае прарыўных ідэй ад гэтай сустрэчы.

«Па-першае, Лукашэнка, Назарбаеў і Пуцін не эканамісты і думаюць заднім розумам, а, па-другое, яны пенсіянеры. Таму сустрэча ў Менску будзе нагадваць балбатню рыб у палонцы. У мяне такое падазрэнне, што яны наогул не хочуць гэтага саюза, не вераць і не давяраюць адзін аднаму», - дадаў ён.

Нагадаем, 29 красавіка ў Менску адбудзецца сустрэча кіраўнікоў Беларусі, Расеі і Казахстана. Раней паведамлялася, што ў траўні кіраўнікі Расеі, Казахстана і Беларусі падпішуць дамову аб стварэнні з 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), які стане своеасаблівым адказам Еўразвязу. Да новай фінансава-эканамічнай прасторы можа далучыцца Кыргызстан, Арменія і Таджыкістан. Адзінай валютай саюза будзе алтын.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках