Перастрэлка ў Краматорску: украінскія БМД вырваліся з акружэння
81- 16.04.2014, 17:58
- 73,209
Чатыры ўкраінскіх БМД вырваліся з акружэння, іх спрабавалі спыніць прарасейскія актывісты.
У Краматорску калона ўкраінскай тэхнікі з чатырох баявых машын дэсанту вырвалася з блакады прарасейскіх сіл, паведаміла ў сераду, 16 красавіка, ГромадськеТВ.
Мясцовыя жыхары рушылі ў пагоню на шасці аўто і квадрацыклах. Як перадаюць мясцовыя жыхары, украінскі вайсковец атрымаў гранату, сарваў чэку і загадаў людзям, якія блакавалі тэхніку, разысціся.
Калона адправілася ў бок краматорскага аэрадрома. Украінскі БМД пераследуе аўтобус з 30-ю ўзброенымі прарасейскімі актывістамі. Пачалася перастрэлка. Калона развярнулася і паехала ў бок Дружкоўкі.
Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.
У адказ улады Украіны прынялі пастанову аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.
15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.
16 красавіка ў будынак Данецкай гарадской рады ўвайшлі невядомыя ўзброеныя людзі. Пасля стала вядома, што гэта байцы харкаўскай арганізацыі «Апора».