6 траўня 2024, панядзелак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Дэсантнікаў, якія здалі зброю сепаратыстам, будуць судзіць

26
Турчынаў: Дэсантнікаў, якія здалі зброю сепаратыстам, будуць судзіць

25-я асобная дэсантная брыгада, якая праявіла баязлівасць і здала зброю сепаратыстам пад Краматорскам, будзе расфармаваная, а вайскоўцы - аддадзеныя пад суд.

Пра гэта ў Вярхоўнай Радзе заявіў в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў, піша obozrevatel.com.

"25-я дэсантная брыгада, якая праявіла баязлівасць і здала зброю, будзе расфармаваная. Вайскоўцы панясуць адказнасць перад законам", - заявіў Турчынаў.

"Адпаведнае распараджэнне аддадзена Генеральнай пракуратуры", - дадаў ён.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках