7 траўня 2024, aўторак, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў прызначыў новага кіраўніка СБУ ў Днепрапятроўскай вобласці

2
Турчынаў прызначыў новага кіраўніка СБУ ў Днепрапятроўскай вобласці

В.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў прызначыў Генадзя Грышчанку начальнікам упраўлення Службы бяспекі Украіны ў Днепрапятроўскай вобласці.

Пра гэта гаворыцца ў адпаведным указе в.а. кіраўніка дзяржавы, які сёння апублікаваны на яго афіцыйным сайце.

"Прызначыць Грышчанку Генадзя Міхайлавіча начальнікам упраўлення Службы бяспекі Украіны ў Днепрапятроўскай вобласці", - гаворыцца ва ўказе.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках