6 траўня 2024, панядзелак, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пачынае працаваць місія МВФ

3
У Менску пачынае працаваць місія МВФ

17 красавіка ў Менску прыступае да працы місія Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам Дэвіда Хофмана.

Мэтай візіту экспертаў МВФ з'яўляецца правядзенне традыцыйных кансультацый з беларускімі ўладамі. "Місія будзе працаваць у Менску з 17 па 28 красавіка, будуць праведзеныя кансультацыі па артыкуле IV з беларускімі ўладамі аб макраэканамічнай палітыцы і перспектывах развіцця эканомікі", - паведаміла БелаПАН дарадца прадстаўніцтва МВФ у Беларусі Юлія Лыскова.

Яна падкрэсліла, што кансультацыі з'яўляюцца штогадовымі і не звязаныя з магчымымі новымі крэдытнымі праграмамі. Па выніках візіту ў Менск эксперты фонду падрыхтуюць справаздачу для савета выканаўчых дырэктараў МВФ.

Нагадаем, у 2009-2010 гадах Беларусь прыцягнула ад Міжнароднага валютнага фонду крэдыт на 2,27 млрд. СДР (эквівалентна прыкладна 3,5 млрд. даляраў).

У кастрычніку 2013 года Беларусь наведала місія МВФ для правядзення пятага постпраграмнага маніторынгу. Падчас перамоваў з экспертамі фонду беларускія ўлады выказвалі жаданне пачаць новую крэдытную праграму з МВФ. Як заявіў на выніковай прэс-канферэнцыі кіраўнік місіі Дэвід Хофман, новая праграма па прадастаўленні фінансавання Беларусі "пакуль не абмяркоўваецца, аднак яе магчымасць у будучыні захоўваецца".

Пры гэтым ён падкрэсліў: для пачатку перамоваў аб новай праграме неабходная гатоўнасць беларускіх уладаў "на самым высокім узроўні" праводзіць глыбокія рэформы ў эканомцы. "Для такой праграмы спатрэбяцца рашучыя меры на пачатковым этапе і годнае даверу абавязацельства з боку ўсіх ключавых асоб, якія вызначаюць эканамічную палітыку, у тым ліку і на самым высокім узроўні, рэалізоўваць комплексны пакет мер макраэканамічнай палітыкі і глыбокіх структурных рэформаў", - адзначыў кіраўнік місіі МВФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках