6 траўня 2024, панядзелак, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманая лекар, якая нагамі біла скрываўленых людзей у Харкаве

48

Міліцыя затрымала жанчыну-лекара, якая біла нагамі ўжо моцна збітага прыхільніка Еўрамайдана ў харкаўскім метро.

Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў.

«У 10:30 17.04.2014 года грамадзянка А. Была дастаўленая ў следчы аддзел Харкаўскага гарадскога ўпраўлення міліцыі ГУ МУС Украіны ў Харкаўскай вобласці. З ёй праводзяцца следчыя дзеянні. Вырашаецца пытанне аб абранні ёй меры стрымання», - напісаў міністр.

Нагадаем, 13 красавіка прарасейскія баевікі напалі на актывістаў мітынгу за адзіную Украіну ў Харкаве. Харкаўчане самі апазналі жанчыну, якая 13 красавіка ў Харкаве каля метро «Універсітэт» біла скрываўленых прыхільнікаў мітынгу за адзіную Украіну.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках