6 траўня 2024, панядзелак, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы папярэджваюць пра магчымы захоп аэрапорта ў Данецку

2
Вайскоўцы папярэджваюць пра магчымы захоп аэрапорта ў Данецку

Украінскія вайскоўцы заяўляюць пра магчымыя правакацыі каля аэрапорта Данецка.

Як паведамляюць «Новости Донбасса», такую інфармацыю агучыў малодшы сяржант Дзмітрый Ткачэнка.

«Сёння мы даведаліся пра падрыхтоўку правакацый каля аэрапорта. Па нашай інфармацыі, у бліжэйшыя 30 хвілін сюды прыбудуць невядомыя, магчыма з мэтай захопу тэрыторыі», - сказаў ён.

Па словах малодшага сяржанта, полк спецыяльнага прызначэння гатовы стаяць да канца і, у выпадку неабходнасці, будзе абараняць тэрыторыю з ужываннем зброі.

«Колькі сюды едзе людзей не ведаем. Свае дзеянні будзем каардынаваць па абставінах. Але скажу, што будзем стаяць да канца і калі будзе неабходна адкрыем агонь», - падкрэсліў Ткачэнка.

Як вядома, будынак гарсавета ў Данецку ў цяперашні час захоплены ўзброенымі дыверсантамі, якія называюць сябе прадстаўнікамі арганізацыі «Апора».

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках