6 траўня 2024, панядзелак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да аэрапорта Данецка рухаецца натоўп сепаратыстаў

3

Да аэрапорта ім. Пракоф'ева ў Данецку рухаецца група людзей са сцягамі так званай "Данецкай рэспублікі".

Пра гэта паведамляюць "Новости Донбасса".

Усяго іх каля 100 чалавек. Вакол аэрапорта ездзяць машыны з георгіеўскімі стужачкамі і пад'язджаюць яшчэ людзі. Людзі прасоўваюцца бліжэй да будынка, зброі пакуль у іх не назіраецца.

Украінскія вайскоўцы ў аэрапорце заявілі, што будуць стаяць да канца ў выпадку нападу на аб'ект.

Раней вайскоўцы паведамілі пра падрыхтоўку правакацый каля аэрапорта ў Данецку. Такую інфармацыю агучыў малодшы сяржант Дзмітрый Ткачэнка.

"Сёння мы даведаліся пра падрыхтоўку правакацый каля аэрапорта. Па нашай інфармацыі, у бліжэйшыя 30 хвілін сюды прыбудуць невядомыя, магчыма з мэтай захопу тэрыторыі", - сказаў Ткачэнка.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках