6 траўня 2024, панядзелак, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна забараніла ўезд расейцам з-за пагрозы тэрарызму

38
Украіна забараніла ўезд расейцам з-за пагрозы тэрарызму

Дзяржпамежслужба Украіны істотна абмежавала ўезд на тэрыторыю краіны мужчынам з РФ.

«З сённяшняга дня мы істотна абмежавалі пропуск ва Украіну дарослых мужчын-расейцаў», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» у прэс-службе памежведамства.

Такое рашэнне прынята ў сувязі з наяўнасцю інфармацыі аб магчымых правакацыях і тэрарыстычных актах.

«У сувязі з інфармацыяй пра магчымыя правакацыі на дзяржаўнай мяжы і тэрарыстычныя акты, памежнікамі часова ўзмоцнены кантроль за грамадзянамі, якія ўязджаюць у краіну з РФ», - паведамілі ў прэс-службе.

У сваю чаргу, расейскі «Аэрафлот» у чацвер паведаміў пра абмежаванні для дарослых грамадзян РФ пры ўездзе ва Украіну. Паводле паведамлення авіяперавозчыка, адпаведнае апавяшчэнне паступіла ад украінскіх уладаў.

У прыватнасці, абмежаванне будзе дзейнічаць у дачыненні да мужчын ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў. Пропуск гэтай катэгорыі асоб будзе ажыццяўляцца толькі ў экстраных выпадках і па рашэнні начальніка рэгіянальнага ўпраўлення (памежнага атрада) пасля правядзення кантролю, гаворыцца ў паведамленні авіяперавозчыка.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках