6 траўня 2024, панядзелак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Цягнібок: Народ патрабуе ад уладаў канкрэтных і рашучых дзеянняў

6
Алег Цягнібок: Народ патрабуе ад уладаў канкрэтных і рашучых дзеянняў

Лідар ВА "Свабода" прапанаваў пераняць вопыт Швейцарыі і сфармаваць ваенны рэзерв з добраахвотнікаў.

На сустрэчы з выбаршчыкамі Чарнігаўшчыны ён заявіў, што стварэнне народнага ваеннага рэзерву Узброеных сіл зможа ўзмацніць абараназдольнасць і бяспеку Украіны, паведамляе УНІАН.

"Гаворка ідзе пра грамадзянскіх асоб, якія не знаходзяцца на прафесійнай ваеннай службе, але гатовыя празодзіць рэгулярныя ваенныя вучэнні і, у выпадку неабходнасці, прыцягвацца да выканання баявых задач. Менавіта з такіх грамадзян, па швейцарскім узоры, павінен быць сфармаваны народны ваенны рэзерв арміі на тэрытарыяльнай аснове", - адзначыў ён.

Алег Цягнібок лічыць, што ў супрацьдзеянні расейскай ваеннай агрэсіі Украіна павінна спадзявацца, перш за ўсё, на ўласныя сілы. Таму "Свабода" прапануе на базах воінскіх частак і ваенных камісарыятаў разгарнуць цэнтры для шырокамаштабных вучэнняў добраахвотнікаў і неадкладна правесці пачатковыя двухтыднёвыя ваенныя вучэнні.

Усіх добраахвотнікаў на думку лідара "Свабоды" варта прывесці да ваеннай прысягі, узяць на ўлік у ваенным рэзерве ВСУ і падрыхтаваць да мабілізацыі ў выпадку неабходнасці. У перспектыве, рэзервісты павінны праходзіць базавыя навучанні працягласцю 3-6 месяцаў, а таксама штогадовыя тыднёвыя курсы перападрыхтоўкі.

Як вядома, усе мужчыны-грамадзяне Швейцарыі ва ўзросце ад 19 да 31 года абавязаныя прайсці службу ў войсках. Рэгулярныя ваенныя сілы складаюць каля 5 тысяч чалавек. Мабілізацыйныя рэсурсы - больш за 2 мільёна чалавек пры насельніцтве краіны ў 8 мільёнаў. Па традыцыі, швейцарцы маюць права захоўваць дома баявую зброю.

Таксама Цягнібок паведаміў, што "Свабода" ўнесла на разгляд парламента праект пастановы "Аб дадатковых мерах па ўмацаванні абараназдольнасці Украіны ў сувязі з агрэсіяй Расейскай Федэрацыі". Аднак яго прыняцце пакуль тармозяць.

"Чаму мірны народ не можа ўзброіцца і мець магчымасць абараняць сябе, калі ўлада не здольная гэтага зрабіць? Канкрэтныя і рашучыя дзеянні - гэтага цяпер патрабуе ад нас украінскі народ", - упэўнены Цягнібок.

Раней "Свабода" заклікала да правядзення рашучых дзеянняў з боку сілавых структур для нейтралізацыі дыверсантаў і тэрарыстаў, а таксама да новага этапу мабілізацыі.

14 красавіка "Свабода" прапанавала аб'явіць байкот расейскім таварам на тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках