6 траўня 2024, панядзелак, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Кірчук: На ўсе нашы звароты да ўладаў - ніякай рэакцыі

3
Іван Кірчук: На ўсе нашы звароты да ўладаў - ніякай рэакцыі

17 красавіка ў Менску прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам чальцоў папулярнага беларускага этна-трыа «Троіца», прымеркаваная да 15-годдзя з дня яго заснавання.

Паведаміўшы, што гэтую дату гурт адзначыць 23 красавіка на вялікай сцэне Белдзяржфілармоніі вялікай канцэртнай праграмай, заснавальнік і мастацкі кіраўнік гурту Іван Кірчук паскардзіўся на праблемы ў дзейнасці трыа. У прыватнасці, не першы год ідзе гаворка пра неабходнасць стварыць музей з калекцыі інструментаў «Троіцы», многія з якіх - унікальныя, паведамляе БелаПАН.

«Частка інструментаў на руках у музыкаў, частка ў мяне дома, частка на лечішчы - усё разам захоўваць няма месца, - распавядае Кірчук. - Калі б маглі сабраць і расставіць нашы інструменты, гэта быў бы дзіўны музей. Мы паказалі іх на выставе ў Заслаўі, дзе сабраны інструменты з розных краін свету, набытых на фестывалях, падораных нам. Напрыклад, хлопец з Сібіры падарыў нам гуслі - яны, дарэчы, будуць гучаць у нашай новай праграме».

Рэпеціруе «Троіца» ў невялікім памяшканні ў доме культуры пасёлка Шчомысліца Менскага раёна. «І Міністэрства культуры, і іншыя ведамствы ведаюць аб нашых праблемах з месцам для рэпетыцый, - кажа Кірчук, - але на ўсе нашы звароты - ніякай рэакцыі. А ёсць жа вялікі архіў, толькі ў мяне дзве тысячы дыскаў.

Ведаеце, вельмі непрыгожа такім вялікім дзядзькам хадзіць з працягнутай рукой і шукаць грошы на тую музыку, якая потым уславіць краіну. Бо калі беларуская музыка бударажыць людзей за мяжой, даводзіць да слёз - значыць, варта гэтым займацца. Мы б вельмі хацелі выпусціць новы альбом, і каб быў ён не горшы за «Зімачку». А для гэтага трэба будзе знайсці магчымасці і людзей, якія дапамогуць нам зрабіць гэта».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках