7 траўня 2024, aўторак, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бярдзянск рыхтуецца да абароны ад баевікоў

3
Бярдзянск рыхтуецца да абароны ад баевікоў

Горад у Запарожскай вобласці рыхтуецца да нападу з боку Марыупаля.

Пра гэта паведаміў мясцовы сайт ProBerdyansk.

Сёння, а 17.30, падчас правядзення сесіі гарадской рады гарадскому галаве Аляксею Бакаю паступіў тэрміновы званок ад губернатара Запарожскай вобласці Валерыя Баранава. Як ён распавёў дэпутатам гарадской рады, званок быў тэрміновым.

«Сітуацыя такая дрэнная. Усё прыкладна, што робіцца ў нашых суседніх абласцях, можа закрануць нас. Таму трэба прыняць засцерагальныя меры», - заявіў ён.

Некаторыя дэпутаты ў жарт прапанавалі перанесці сесію або шчыльней зачыніць дзверы ў сесійнай зале, але гарадскі галава супакоіў іх і прапанаваў працягнуць пасяджэнне.

Раней крыніцы паведамілі журналісту «Громадська ТБ» Сяргею Грышыну аб тым, што дыверсанты, якія напярэдадні арудавалі ў Марыупалі, накіроўваюцца ў Бярдзянск, піша «Украінская праўда».

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках