30 красавiка 2024, aўторак, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэры прыгразіў Лаўрову новымі санкцыямі супраць РФ

10
Кэры прыгразіў Лаўрову новымі санкцыямі супраць РФ

ЗША гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расеі, калі яна парушыць Жэнеўскія дамоўленасці.

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры падчас прэс-канферэнцыі паводле вынікаў сустрэчы ў Жэневе, піша «Украінская праўда».

«Мы чакаем, што расейцы пакажуць сваю важнасць, і будуць настойваць на тым, каб тыя, хто іх падтрымлівае, і сепаратысты склалі зброю, пакінулі будынкі і ўзялі ўдзел у канстытуцыйным працэсе», - сказаў ён.

Кэры адзначыў, што інцыдэнты накшталт таго, што мелі месца ва Украіне, не павінны паўтарыцца.

«Я сказаў Лаўрову, што калі мы не ўбачым вынікаў імплементацыі гэтага пагаднення, у нас не будзе іншых магчымасцяў, акрамя як увесці дадатковыя санкцыі супраць Расеі», - заявіў ён.

Як адзначыў Кэры, удзельнікі жэнеўскай сустрэчы дамовіліся аб тым, што ўсе нелегальныя ўзброеныя групоўкі павінны быць раззброеныя, адміністрацыйныя будынкі - вернутыя ўладзе, а плошчы і вуліцы - вызваленыя.

Са слоў Кэры, украінскі ўрад паабяцаў даць амністыю ўдзельнікам пратэстаў, акрамя тых, хто здзейсніў цяжкія злачынствы. Ён пацвердзіў дамоўленасці аб тым, што спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ, якая ўжо знаходзіцца на месцы, будзе сачыць за неадкладным укараненнем мер у дээскалацыі сітуацыі.

ЗША, ЕЗ і Расея абавязаліся падтрымліваць гэтую місію, адзначыў Кэры.

Таксама, як адзначыў кіраўнік Дзярждэпу, кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Дзешчыца праінфармаваў аб канстытуцыйным працэсе, які ўжо ідзе.

Агулам Кэры выказаў задавальненне вынікамі перамоваў. «Мы мяркуем, што гэта добрыя вынікі дня», - падкрэсліў ён.

Фота: AFP

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках