6 траўня 2024, панядзелак, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада накіруе ў Польшчу 6 знішчальнікаў

Канада накіруе ў Польшчу 6 знішчальнікаў

Канада накіруе ў Польшчу шэсць знішчальнікаў CF-18 у рамках узмацнення місіі паветранай паліцыі NATO ў сувязі з крызісам ва Украіне.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны Стывэн Харпэр.

Канадскія знішчальнікі будуць патруляваць паветраную прастору над краінамі Усходняй Еўропы разам з знішчальнікамі ЗША, Вялікабрытаніі, Даніі, Польшчы, Партугаліі і Нямеччыны.

Са слоў Харпэра, Канада таксама накіруе 20 афіцэраў у штаб NATO ў Брусэлі для ўзмацнення сваёй прысутнасці.

У сераду генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне альянс пастанавіў узмацніць паветранае патруляванне на Усходзе Еўропы, накіраваць караблі ў Балтыйскае мора і ўсходняе Міжземнамор'е.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках