3 траўня 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карабель-шпіён РФ збірае сакрэтную інфармацыю каля берагоў Флорыды

4
Карабель-шпіён РФ збірае сакрэтную інфармацыю каля берагоў Флорыды

Выратавальны буксір "Мікалай Чыкер" з'явіўся каля берагоў Флорыды ў самым пачатку крызісу на ўсходзе Украіны.

Пра гэта піша журналіст Гуіда Алімпіа ў артыкуле, надрукаваным у газеце Corriere della Sera (пераклад - Инопресса).

"Цалкам відавочна, што вялікаму выратавальнаму расейскаму буксіру "Мікалай Чыкер" падабаецца знаходзіцца каля ўзбярэжжа Флорыды, асабліва цяпер, калі крызіс на Усходняй Украіне ўвайшоў у самую напружаную фазу", - піша аўтар артыкула.

Гэты карабель ВМФ Расеі здзяйсняе цікавыя манеўры. У сярэдзіне лютага "Чыкер" выйшаў з Гібральтара і досыць хутка дасягнуў Карыбскіх выспаў. На яго борце знаходзіцца 50 чалавек, каманда спецыялістаў па падводных работах, сучасная апаратура, платформа для верталёта, ёмісты трум, у якім захоўваюцца запасы, якія забяспечваюць доўгае аўтаномнае плаванне карабля. "Чыкер" - магутны звер, буксір, чыя вышыня дазваляе яму дзейнічаць і ў арктычных водах. Карабель удзельнічаў у шматлікіх складаных аперацыях, у тым ліку і ў працах па ўздыме падводнай лодкі "Курск". Сапраўды, субмарыны з'яўляюцца звыклымі таварышамі па плаванні: буксір аказвае ім падтрымку, суправаджае іх як цень. На думку шматлікіх экспертаў, буксір аказвае падтрымку, па меншай меры, двум падводным лодкам, якія Масква накіравала да берагоў ЗША. Буксір таксама працуе і з іншымі караблямі-шпіёнамі. Менавіта такога роду дзейнасць ажыццяўлялася ў апошнія тыдні.

"Пасля знаходжання каля Карыбскіх выспаў буксір прыбыў у квадрат у раёне Кінгс-Бэй, базы амерыканскіх атамных падводных лодак 7-га флоту ЗША. Кажуць, што "Чыкер" быў там не адзін: непадалёк курсіраваў "Віктар Лявонаў", выведвальны карабель. З'яўленне расейскіх караблёў супала па часе з першай фазай крызісу ў Крыме. Пасля гэтага буксір пабываў у раёне мыса Канаверал, затым здзейсніў яшчэ адзін заход на Карыбы, і ў другі тыдзень красавіка зноў апынуўся каля берагоў Флорыды. 15 красавіка карабель зноў выйшаў у раён касмадрома. Па часе дадзены эпізод супаў з абвастрэннем сітуацыі на Украіне, перакідкай калон ваеннай тэхнікі і пагрозамі", - адзначае аўтар.

Учора раніцай "Чыкер" спыніўся на поўдзень ад палігона NASA, як быццам заняўшы назіральную пазіцыю. Тэорый з нагоды "Мікалая Чыкера" каля пляжаў Флорыды шмат. Пачынаючы з самай відавочнай: выкананне выведвальных задач. Іншыя эксперты мяркуюць, што гаворка ідзе пра сустрэчу з расейскай ядзернай падводнай лодкай. Ці нават пра сустрэчу з выведвальным караблём "Віктар Лявонаў", які ўжо працяглы час знаходзіцца ў дадзеным рэгіёне. Дзіўныя перамяшчэнні ў раёне Карыбскага мора наводзяць на думку пра якія-небудзь падводныя працы. Нарэшце, гаворка можа ісці пра назіранне за касмічным цэнтрам на мысе Канаверал, быць можа, пра збор сакрэтнай інфармацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках