3 траўня 2024, Пятніца, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Капейкавы мільянер» з Новасібірска хоча ажаніцца з Людмілай Пуцінай

24
«Капейкавы мільянер» з Новасібірска хоча ажаніцца з Людмілай Пуцінай

Пенсіянер з Новасібірска Юрый Бабін, вядомы як «капейкавы мільянер», хоча прапанаваць руку і сэрца былой жонцы прэзідэнта Расеі Людміле Пуцінай.

«Я свабодны з 2008 года і хачу прапанаваць руку і сэрца Людміле Аляксандраўне Пуцінай. Я думаў пра гэта яшчэ два месяца таму, але ўчора Уладзімір Уладзіміравіч мне яшчэ раз падказаў. Спадзяюся, што мая мара споўніцца», - сказаў Бабін РІА «Новости».

Пенсіянер адзначыў, што ён з'яўляецца аднагодкам Уладзіміра Пуціна, і спадзяецца на тое, што Людміла даведаецца пра яго планы са СМІ.

Юрый Бабін стаў вядомы ў снежні 2012 года, калі выставіў на продаж сабраную ім калекцыю аднакапейкавых манет. Пяць мільёнаў капеек вагай у 7,5 тон ён ацаніў у 19,9 млн рублёў.

У 2013 годзе Бабін праз суд хацеў змяніць сваё прозвішча на «Прэзідэнт-Вялікай-Расеі-Бабін», але яму было адмоўлена.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках