3 траўня 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Луганску за расейскіх баевікоў таксама даюць па $10 тысяч

7
У Луганску за расейскіх баевікоў таксама даюць па $10 тысяч

У Луганскай вобласці лідар ВАА «Народны рух» Сяргей Шахаў паабяцаў узнагароду за вяртанне зброі і кожнага перададзенага «зялёнага чалавечка».

«Сітуацыя складаная. Мне з усіх бакоў паведамляюць, што зброя з захопленага ў Луганску СБУ пайшла гуляць па вобласці, - растлумачыў палітык сваё рашэнне ў каментары «Главкому». - У Стаханаве быў затрыманы чалавек, у яго знайшлі пісталет ПМ, 31 патрон».

У якасці ўзнагароджання за кожны вернуты аўтамат прапануецца 500 даляраў, кулямёт - 700 даляраў, гранатамёт - 1000 даляраў, а за кожнага перададзенага «зялёнага чалавечка» - 10 тысяч даляраў.

«Пад «зялёнымі чалавечкамі» маюцца на ўвазе, натуральна, прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў, якія працуюць на тэрыторыі Луганскай вобласці», - адзначае Шахаў.

Шахаў таксама абяцае, што ўся інфармацыя пра людзей, якія вырашылі здаць зброю, будзе засакрэчаная, а праваахоўныя органы не стануць нікога з іх затрымліваць.

«Я падтрымліваю гэта, каб не было крыві і ваенных дзеянняў», - каментуе ён.

Такім чынам Сяргей Шахаў далучыўся да ініцыятывы, агучанай раней бізнесменам Ігарам Каламойскім. На чале з ім улады Днепрапятроўскай вобласці прапанавалі ад тысячы даляраў за здачу зброі і па 10 тысяч даляраў за перадачу расейскіх наймітаў.

Нагадаем, будынак СБУ ў Луганску быў захоплены і да гэтага часу знаходзіцца пад кантролем сепаратыстаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках