3 траўня 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнік чэшскай гасцініцы адмовіўся прымаць расейскіх турыстаў

23
Уладальнік чэшскай гасцініцы адмовіўся прымаць расейскіх турыстаў

Уладальнік гасцініцы Brioni у горадзе Астрава (Чэхія) адмовіўся прымаць пастаяльцаў з Расеі, выступіўшы супраць анэксіі Крыма.

Уладальнікам гатэля 4* з'яўляецца Томаш Крчмарж, які мае ўкраінскае паходжанне. З 24 сакавіка 2014 года на ўваходзе ў гасцініцу вісіць аб'ява, дзе паведамляецца пра забарону спыняцца ў гатэлі расейцам у сувязі з анэксіяй Крыма, піша "Інтэрфакс".

Пры гэтым ва ўлётцы гаворыцца, што гатэль "прыносіць прабачэнні ўсім годным грамадзянам Расейскай Федэрацыі".

Пасля таго, як у чацвер шэраг СМІ паведамілі пра сітуацыю, якая склалася з гатэлем, у сацыяльных сетках разгарнулася дыскусія, у выніку чаго ўладальнік Brioni вырашыў змякчыць сваю забарону: ён дазволіў спыняцца ў гатэлі тым расейцам, якія асуджаюць палітыку Расеі.

Па словах Крчмаржа, з-за свайго рашэння гатэль ужо страціў парадку 10-15% пастаяльцаў, менавіта столькі расейцаў звычайна пражывала ў гатэлі.

Пры гэтым сам гаспадар гатэля пагаджаецца з тым, што яго ўчынак - "незаконная дыскрымінацыя".

"Так, гэта дыскрымінацыя, не саромейцеся, падавайце на мяне ў суд. Я пайду туды і раскажу, што адбываецца, каб прымусіць людзей думаць", - паведаміў ён.

Фота: brioni.cz

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках