3 траўня 2024, Пятніца, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

23 расейскіх турыста атруціліся ў Тайландзе

27

23 турыста з Екацярынбурга і Чэлябінска атруціліся ў Тайландзе.

Пра выпадак масавага атручвання паведаміў інфармацыйна-турыстычны цэнтр Свярдлоўскай вобласці.

Масавае атручванне турыстаў з Расеі зафіксавана ў Каралеўстве Тайланд. Пра гэта паведаміў інфармацыйна-турыстычны цэнтр Свярдлоўскай вобласці.

Па дадзеных супрацоўнікаў цэнтра, у адным з гатэляў пасля ўжывання ежы адчулі сябе дрэнна 23 адпачывальнікаў з Чэлябінскай і Свярдлоўскай абласцей.

- Мне патэлефанавалі прадстаўнікі тураператара «Паўднёвы Крыж» і распавялі пра атручванне ўральцаў, - паведаміў LifeNews прадстаўнік інфармацыйна-турыстычнага цэнтра Свярдлоўскай вобласці Вадзім Вінер. - Вядома, што людзі елі мясцовую ежу, аднак якую, цяпер удакладняем.

Усе пацярпелыя былі шпіталізаваныя. Зараз спецыялісты цэнтра вядуць перамовы са страхавой кампаніяй, каб эвакуяваць пацярпелых у Расею, каб пазбегнуць рэцыдыву.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках