3 траўня 2024, Пятніца, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарыў вадаправода ў Ветцы: без вады засталіся бальніца, сады і школы

3

Парыў вадаправода халоднага водазабеспячэння адбыўся ўвечары 17 красавіка ў горадзе Ветка.

У выніку без вады засталіся раённая бальніца, 5 дзіцячых садоў, 2 школы і 21 жылы дом, паведамляе прэс-служба МНС.

Паведамленне пра здарэнне паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Веткаўскага РАНС у 18.15. Для ліквідацыі аварыі было прынятае рашэнне аб адключэнні засаўкі вадаправода. На час ліквідацыі аварыі быў арганізаваны падвоз пітной вады ў Веткаўскую раённую бальніцу і да шматкватэрных жылых дамоў, дзе пражывае 2178 чалавек. Для гэтага былі задзейнічаныя 5 малочных аўтацыстэрнаў філіяла «Веткаўскі малочны завод» ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат».

Запраўка вады праводзілася ў 5 км ад горада Ветка, у вёсцы Хальч Веткаўскага раёна. Пасля правядзення гідраўлічных выпрабаванняў у 19.20 водазабеспячэнне ў горадзе было цалкам адноўлена. Прычынай парыву чыгуннага вадаправода халоднага водазабеспячэння стаў яго знос.

Фото: МЧС
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках