3 траўня 2024, Пятніца, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты вызвалілі захопленых у Краматорску вайскоўцаў

2
Тэрарысты вызвалілі захопленых у Краматорску вайскоўцаў

Да гэтага экстрэмісты ўжылі сілавы ціск да вайскоўцаў.

У Краматорску пасля працяглых перамоваў былі адпушчаныя з закладнікаў вайскоўцы высокамабільных дэсантных войскаў Узброеных Сіл Украіны, сярод якіх камандуючы ПДВ Украіны палкоўнік Аляксандр Швец. Напярэдадні ён выступіў гарантам непрымянення зброі дэсантнікамі супраць мясцовых жыхароў на ўскраіне Краматорска, якіх узброеныя экстрэмісты выкарыстоўвалі ў якасці жывога шчыта.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Украіны.

Непасрэдна пры вызваленні з закладнікаў двух афіцэраў і кантрактніка група радыкалаў прымяніла да бяззбройных вайскоўцаў жорсткі фізічны і маральны прэсінг. Пачуўшы катэгарычную адмову перайсці на іх бок, сепаратысты сілай паклалі вайскоўцаў тварам на зямлю.

Нагадаем, учора ў Краматорску ўкраінскія вайскоўцы здалі зброю сепаратыстам. А ў чацвер расейскія дыверсійна-тэрарыстычныя групы і мясцовыя экстрэмісты захапілі некалькі адзінак бронетэхнікі Узброеных сіл Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках