3 траўня 2024, Пятніца, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь забараніла ўвоз свініны з Латвіі

5
Беларусь забараніла ўвоз свініны з Латвіі

Беларусь увяла забарону на пастаўкі свініны з Латвіі ў сувязі з выяўленнем там класічнай чумы свіней (КЧС).

"Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча паведамляе, што, паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі некалькіх акругаў Латвіі паўторна зарэгістраваны выпадак захворвання ўспрымальных відаў жывёл класічнай чумой", - гаворыцца ва ўказанні дэпартамента, размешчаным на сайце ведамства.

У дакуменце пазначана пра неабходнасць прыняцця мер па недапушчэнні ўвозу ў Беларусь з Латвіі жывых свіней, свініны, у тым ліку мяса дзікоў, прадуктаў перапрацоўкі, спермы кныроў, скураной, рагакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціння, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад успрымальных відаў жывёл, былога ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання, забою і разбірання свіней, а таксама гатовых кармоў, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку, піша "Інтэрфакс".

Разам з тым дазваляецца ўвоз кармоў і кармавых дабавак для жывёл, якія накіроўваюцца транзітам праз парты Латвіі.

У дэпартаменце таксама паказалі на неабходнасць прыняцця "дадатковых мер кантролю па забеспячэнню біялагічнай абароны буйных свінагадоўчых комплексаў, а таксама свінагадоўчых ферм і гаспадарак усіх формаў уласнасці".

Раней аналагічную забарону Беларусь увяла на пастаўкі свініны з Амурскай вобласці Расеі.

Класічная чума свіней - вірусная хвароба свіней. Рэгіструецца ва ўсіх краінах. КЧС наносіць велічэзны эканамічны ўрон гаспадаркам, паколькі лятальнасць жывёл складае 80-100%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках