3 траўня 2024, Пятніца, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рустам Худжамаў: Хай тыя, хто падтрымлівае Пуціна, валяць у Сібір

19
Рустам Худжамаў: Хай тыя, хто падтрымлівае Пуціна, валяць у Сібір

Выхаванец кіеўскага «Дынама» Рустам Худжамаў, які абараняе колеры марыупальскага «Ільічоўца», выказаў сваё меркаванне адносна канфліктаў ва Украіне.

- Мяне здзіўляе пазіцыя нашых людзей, якія паддаюцца на правакацыі і падтрымліваюць акупантаў. Мне таксама не падабаецца, што бензін стаў даражэй, а даляр вырас. Але, з іншага боку, хто, калі не мы, навядзе парадак у краіне? Мая пазіцыя выразная: тыя людзі, якія хочуць жыць у Расеі, любяць Пуціна, хай збіраюць свае рэчы і... валяць туды. Сібір вялікая, там ёсць, дзе жыць.

Як можа расеец прыехаць сюды і распавядаць, што я павінен жыць пад рускім сцягам? Гэта што, жарты такія? Я іх не разумею. Нарэшце краіна аб'ядналася. Львоў і Данецк думаюць аднолькава. Украінцы выразна выказваюць сваю пазіцыю - Украіна адзіная і непадзельная. Чаму, прабачце за слова, нейкі маскаль павінен перашкаджаць мне будаваць маю краіну? - заявіў Худжамаў у інтэрв'ю газеце «Експрес».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках