3 траўня 2024, Пятніца, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі ў Дзярждуме запатрабаваў згвалціць журналістку

116

Скандальны лідар ЛДПР напаў на цяжарную журналістку проста ў будынку парламента.

Карэспандэнтка афіцыйнага агенцтва "Расея сёння" падчас падыходу да прэсы Уладзіміра Жырыноўскага спытала, ці варта Расеі ўводзіць санкцыі ў адказ на ўведзеную Украінай забарону на ўезд расейцаў. У адказ палітык пачаў выкрыкваць абразы на адрас журналісткі, а затым абражаць і калегаў, якія ўступіліся за яе. Відаць, ён прыняў яе за ўкраінскую журналістку, паколькі крычаў пры гэтым пра Майдан, піша LB.ua.

"Якія санкцыі? Так, па-добраму трэба, ласкай трэба! Дзе там гэтыя прыдуркі, сюды ідзі!" - сказаў ён, звяртаючыся да аднапартыйцаў, якія суправаджалі яго.

"Сюды ідзі таксама, журналістка! Давай, я вымаўлю, а ты падбягаеш і пачынаеш яе жорстка гвалтаваць... Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!" - крычаў Жырыноўскі.

Калегі журналісткі па парламенцкім пуле атачылі дзяўчыну, не даючы падысці да яе. Карэспандэнтка "Інтэрфакса" паспрабавала ўгаварыць дэпутата, звярнуўшы яго ўвагу на тое, што ён, апроч іншага, абражае цяжарную. Аднак гэта не спыніла Жырыноўскага, і ён пераключыўся на яе: "Вы будзеце пазбаўленыя працы ў "Інтэрфаксе", усе! Ёсць пытанні яшчэ?"

Напісаць каментар 116

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках