3 траўня 2024, Пятніца, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У В'етнаме драпежная рыба атакавала турыстку з Расеі

22
У В'етнаме драпежная рыба атакавала турыстку з Расеі

Пасля нападу драпежніка 44-гадовая расеянка Аксана Калініна перанесла аперацыю, якая доўжылася 7 з паловай гадзін.

В'етнамскія лекары на працягу cутак спрабавалі выратаваць жыццё рускай турыстцы, на якую падчас купання напала драпежная рыба, перадае LifeNews.

44-гадовая расеянка Аксана Калініна перанесла аперацыю, якая доўжылася 7 з паловай гадзін у адной з бальніц горада Нячанг у цэнтры В'етнама. Па словах лекараў, у бліжэйшыя суткі жанчыне патрэбная будзе яшчэ адна складаная аперацыя.

Аксана Калініна была дастаўленая ў бальніцу 13 красавіка з траўмай шыі і хрыбетніка. Па словах лекараў, левая рука і правая нага жанчыны былі цалкам паралізаваныя.

В'етнамскія хірургі выдалілі з цела расейскай турысткі косткі і зубы марской жывёлы. Адзін з фрагментаў, які для даследавання адправілі ў Інстытут акіянаграфіі ў Нячангу, дасягаў у даўжыню 3,9 см.

Што за драпежнік атакаваў турыстку, трэба будзе ўстанавіць спецыялістам. Па іх словах, гэта беспрэцэдэнтны выпадак за апошнія 10 гадоў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках