3 траўня 2024, Пятніца, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да амбасады Расеі ў Празе прынеслі «целы» ахвяраў агрэсіі Масквы

1

Перфоманс, які прайшоў у сталіцы Чэхіі, быў прысвечаны захопніцкім войнам, якія вёў Крэмль.

Фотаздымак з акцыі апублікаваў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч.

Фото: Алесь Михалевич

У акцыі бралі ўдзел актывісты руху «За мадэрнізацыю». Яны ляглі каля ўваходу на тэрыторыю амбасады, загарнуўшыся ў скрываўленую тканіну. Побач былі ўсталяваныя шыльды з датамі ўварвання савецкіх і расейскіх войскаў у краіны Балтыі, Польшчу, Венгрыю, Чэхаславакію, Грузію і Украіну.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках