3 траўня 2024, Пятніца, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ заяўляе пра магчымую перавозку морам дыверсантаў і зброі

3
СБУ заяўляе пра магчымую перавозку морам дыверсантаў і зброі

СБУ паведамляе, што зафіксаванае ажыўленне руху воднага транспарту паміж Генічэскам і Бярдзянскам.

Служба бяспекі Украіны фіксуе ажыўленне руху воднага транспарту паміж гарадамі Генічэск Херсонскай вобласці і Бярдзянск Запарожскай вобласці.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта сёння на брыфінгу ў Кіеве паведаміла начальнік прэс-цэнтра СБУ Марына Астапенка.

«Мы не выключаем, што на борце гэтых транспартных сродкаў могуць знаходзіцца вайскоўцы, дыверсанты, зброя», - сказала яна.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках