3 траўня 2024, Пятніца, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя сепаратысты на БМД калясяць па Данбасе (Відэа)

9

У невялікі горад Арцёмаўскага раёна Северск заехалі баевікі са Славянска.

Проста на БМД яны пад'ехалі да выканкама і правялі перамовы з мясцовай уладай.

Мясцовыя жыхары, якія сталі выкладваць у сацыяльных сетках фота і каментаваць тое, што адбываецца, распавялі, што ў грузавіку было каля дваццаці ўзброеных людзей, піша donbass.ua.

Расейскія СМІ паведамілі, што Северск нібыта перайшоў на бок сепаратыстаў, але па словах в.а. гарадскога галавы Северска Святланы Гатчанкі, ніякіх дакументаў яна не падпісвала, сцяг з выканкама ніхто не здымаў.

Парадак у горадзе падтрымліваюць мясцовыя праваахоўнікі. Далей калона рушыла ў бліжэйшыя вёскі: Благадатнае, Званаўка. Пакуль пра намеры ўзброеных людзей наведаць сяло Парасковіеўка, дзе знаходзяцца склады са зброяй, нічога не вядома.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках