26 красавiка 2024, Пятніца, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарас Чарнавіл: Украінская ўлада гуляе на баку ворага

18
Тарас Чарнавіл: Украінская ўлада гуляе на баку ворага

Пасля Вялікадня ва Украіне неадкладна трэба пачаць антытэрарыстычную аперацыю.

Пра гэта ў каментары Gazeta.ua сказаў былы дэпутат Вярхоўнай Рады Тарас Чарнавіл.

"АТА да гэтага часу яшчэ ні на хвіліну не доўжылася. Паспрабавалі абараніць ваенныя часткі ў Краматорску і ў Марыупалі. Але гэта не антытэрарыстычная аперацыя, а статутныя дзеянні, якія патрэбныя для абароны ваенных аб'ектаў. Аперацыя блакуецца ўладай - Турчынавым і Авакавым. Чаму так робяць - не ведаю. Ёсць варыянт, што Юля дамовілася з Пуціным. Яшчэ адзін - быццам вырашылі, што Украіне будзе лягчэй жыць без двух ці пяці абласцей. Украінская ўлада гуляе на баку ворага", - адзначыў ён.

Палітык лічыць, што сустрэча ў Жэневе не стала сур'ёзным поспехам для Украіны. "Якія Расея мае цяпер абавязацельствы? Што яна не будзе дзейнічаць агрэсіўна на ўкраінскай тэрыторыі. Але яны і так заяўляюць, што гэтым не займаюцца. Маўляў, няма тут іх вайскоўцаў. Акрамя таго, у кантэксце гэтых перамоваў Расею нельга прывязаць да пункта аб вызваленні захопленых памяшканняў. Яны ж сцвярджаюць, што гэта ўнутраная справа Украіны. Таксама веры тут малавата", - растлумачыў Чарнавіл.

Экс-нардэп не разумее, чаму пазіцыя Украіны на перамовах апынулася не дастаткова моцнай. "Напярэдадні міністр замежных спраў даў зразумець, што мы едзем туды добра падрыхтаванымі. Павінны былі прадставіць праўдзівыя факты ўдзелу Расейскай Федэрацыі і яе вайскоўцаў у агрэсіі супраць Украіны. Ідзе гаворка пра затрыманых дыверсантаў, шпіёнаў. На гэтым фоне сітуацыя выглядала б інакш. Аднак сілавыя структуры не забяспечылі нашу дэлегацыю матэрыяламі, або тыя апынуліся не зусім адэкватнымі. Краіна, якая сябе не абараняе, а толькі чакае дапамогі іншых, не мае права на падтрымку. Свет ад нас стоміцца. Колькі можна чакаць ад нас нейкіх дзеянняў? Чаму Еўропа зараз павінна несці велізарныя эканамічныя страты ад процідзеяння Расеі, калі Украіна нават крок не хоча зрабіць у гэтым кірунку?", - дадаў ён.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках