17 траўня 2024, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джамілева і Чубарава пасля 1,5-гадзіннай затрымкі прапусцілі ў Крым

2
Джамілева і Чубарава пасля 1,5-гадзіннай затрымкі прапусцілі ў Крым

Дазвол быў выдадзены пасля доўгіх тэлефонных перамоваў памежнікаў.

Сёння пасля 1,5-гадзіннай затрымкі ў Чангары Херсонскай вобласці лідара крымска-татарскага народа, народнага дэпутата Мустафу Джамілева і старшыню Меджліса крымска-татарскага народа Рэфата Чубарава ўсё ж прапусцілі ў Крым.

Як паведамляе ТСН, са слоў прэс-сакратара Меджліса Лілі Муслімавай, Джамілева і Чубарова «пасля доўгіх тэлефонных перамоваў памежнікі, якія спынілі аўтамабіль, аддалі дакументы і дазволілі праезд».

Раней паведамлялася, што Джамілева і Чубарава затрымалі шасцёра ўзброеных прадстаўнікоў так званай «крымскай самаабароны» і канфіскавалі дакументы. Прычыну нядопуску на тэрыторыю Крыма тлумачыць адмовіліся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках