6 траўня 2024, панядзелак, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчук па начах рабаваў кіёскі «Белсаюздруку»: выносіў праязныя і прысмакі

5
Менчук па начах рабаваў кіёскі «Белсаюздруку»: выносіў праязныя і прысмакі

Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Менска затрымалі 20-гадовага хлопца, якога падазраюць у серыі крадзяжоў са сталічных кіёскаў.

Малады чалавек паспеў абкрасці чатыры кіёска «Белсаюздруку» ў раёне праспекта Незалежнасці, распавяла onliner.by прэс-афіцэр Першамайскага РУУС Святлана Білінская.

Падазраваны выйшаў з турмы і заняўся пошукам жылля ў сталіцы. Але ў яго не было ні працы, ні грошай, таму хлопец выбраў звыклы для сябе спосаб зарабляння на жыццё. Малады чалавек знайшоў месца для начлегу ў падвале і стаў па начах абкрадаць газетныя кіёскі, якія не былі пастаўленыя на сігналізацыю.

Падазраваны разбіваў вітрыну і выносіў усё, што траплялася пад руку: цыгарэты, праязныя квіткі, шакаладныя батончыкі. Усяго ад рук хлопца за месяц пацярпелі чатыры кіёска «Белсаюздруку». Дарэчы, кіёскі ён выбіраў толькі тыя, якія знаходзіліся недалёка ад яго імправізаванага жылля.

Пры затрыманні малады чалавек ва ўсім прызнаўся. Частку скрадзенага знайшлі ў падвале, дзе жыў хлопец.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках