6 траўня 2024, панядзелак, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Yahoo створыць канкурэнта YouTube

Yahoo створыць канкурэнта YouTube

Амерыканская інтэрнэт-кампанія Yahoo вядзе перамовы аб куплі сеткі відэакантэнту News Distribution Network (NDN) за $300 млн.

Сетка дазваляе пастаўшчыкам відэакантэнту публікаваць свае матэрыялы на мностве сайтаў у інтэрнэце і атрымліваць прыбытак за кошт размяшчэння ў гэтых матэрыялах рэкламы, піша Cnews.RU.

У месяц у сетцы NDN прыкладна 800 пастаўшчыкоў кантэнту публікуюць па 100 тыс. відэаролікаў, якія распаўсюджваюцца па прыкладна 4,5 тыс. сайтаў. Аўдыторыя сеткі складае каля 146 млн унікальных праглядаў у месяц.

Інфармацыя пра тое, што Yahoo збіраецца выйсці ў бізнес відэахостынгу, з'явіліся некалькі дзён таму на сайце Re/Code. Рэсурс паведаміў, што кампанія вядзе перамовы з вядучымі пастаўшчыкамі кантэнту для YouTube. Пры гэтым яна мае намер прапанаваць сваім новым кліентам больш выгадную мадэль манетызацыі, з гарантаванымі выплатамі. У Yahoo разлічваюць, што з дапамогай гэтай мадэлі яны змогуць перавабіць некаторых пастаўшчыкоў, якіх не задавальняюць аб'ёмы выручкі на сайце YouTube.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках