6 траўня 2024, панядзелак, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага байца Емяльяненку аб'явілі ў федэральны вышук

13
Расейскага байца Емяльяненку аб'явілі ў федэральны вышук

Ужо ў бліжэйшы час следчыя могуць прад'явіць спартсмену абвінавачванне ў згвалтаванні і выкраданні дакументаў.

Баец змешанага стылю Аляксандр Емяльяненка абвешчаны ў федэральны вышук па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства сэксуальнага характару, паведаміў "Інтэрфаксу" афіцыйны прадстаўнік СК РФ Уладзімір Маркін.

Раней Емяльяненка схаваўся ад органаў папярэдняга следства і не з'явіўся на допыт. У бліжэйшы час следчыя збіраюцца прыцягнуць байца ММА ў якасці абвінавачанага.

У аўторак у дачыненні да спартсмена была ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 132 КК РФ і частцы 2 артыкула 325 КК РФ (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару і крадзеж дакументаў). Пра тое, што знакаміты спартсмен стаў фігурантам справы аб згвалтаванні паведаміў прадстаўнік меркаванай пацярпелай Аляксандр Карабанаў.

Па версіі следства, у ноч на 3 сакавіка 2014 года ў кватэры, размешчанай у Перасветавым завулку сталіцы, Емяльяненка ва ўласнай кватэры згвалтаваў масквічку, якая падзарабляла ў яго прыбіральшчыцай. Пасля гэтага ён выкраў пашпарт жанчыны з яе сумкі.

10 сакавіка супрацоўнікі Следчага камітэта абшукалі кватэру Емяльяненкі і выклікалі спартсмена на допыт. Была праведзеная працэсуальная праверка, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза, біялагічныя і генетычныя экспертызы, псіхолага-фізіялагічнае даследаванне з выкарыстаннем паліграфа, агляды і апытанні сведак.

Гэта ўжо другая справа аб згвалтаванні, у якой фігуруе імя Аляксандра Емяльяненкі. У жніўні 2013 года ў маскоўскую паліцыю звярнулася 23-гадовая дзяўчына, якая паскардзілася на сэксуальны гвалт з боку спартсмена. Паводле яе слоў, 2 жніўня Емяльяненка адзначаў свой дзень народзінаў і запрасіў дзяўчыну і яе сяброўку да сябе. Заяўніца паведаміла, што шматразовы чэмпіён Расеі і свету па баявым самба згвалтаваў яе і затым утрымліваў у кватэры. Емяльяненка, у сваю чаргу, заявіў, што запрасіў дзяўчыну для аказання інтымных паслуг і яна цяпер вымагае ў яго грошы. Пасля заяўніца адмовілася ад абвінавачванняў і забрала заяву.

Апошні раз фігурантам крымінальнай справы брат вядомага байца Фёдара Емяльяненкі стаў 23 кастрычніка 2013 года. У гэты дзень ён стаў удзельнікам бойкі ў адным са сталічных кафэ. 63-гадовы масквіч, які атрымаў удар у ходзе бойкі, напісаў заяву ў паліцыю, баец таксама звярнуўся ў органы правапарадку. Была ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 2 арт. 116 КК РФ (пабоі), максімальным пакараннем па якой з'яўляецца пазбаўленне волі тэрмінам да двух гадоў.

У канцы кастрычніка Емяльяненка і пенсіянер, з якім у яго ўзнік канфлікт, сустрэліся ў тым жа маскоўскім кафэ і ў прысутнасці журналістаў паціснулі адзін аднаму рукі. Пенсіянер паведаміў, што не мае ніякіх прэтэнзій да Емяльяненкі, і 12 лютага міравы суд спыніў крымінальную справу аб збіцці ў дачыненні да Емяльяненкі ў сувязі з прымірэннем бакоў.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках