6 траўня 2024, панядзелак, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі канал абняславіўся пры спробе дыскрэдытаваць Украіну

12

Расейскі канал Lifenews злавілі на хлусні.

Інтэрнэт-канал Lifenews 1 красавіка распавёў пра сухпайкі, якія ЗША вылучылі ўкраінскім вайскоўцам у якасці гуманітарнай дапамогі і якія ўкраінцы, у выніку, бессаромна пачалі перапрадаваць у Інтэрнэце.

Расейскія журналісты прывялі ў якасці доказу скрын старонкі аднаго з украінскіх сайтаў бясплатных аб'яваў, на якім відаць прапанову купіць сухпайкі амерыканскага і еўрапейскага паходжання. Аднак скрын быў зроблены не ўсёй старонкі, паведамляе "Телеблондинка".

Калі ж адшукаць гэту аб'яву на сайце, то там чырвоным тоўстым шрыфтам напісана, што прадавец не мае ніякага дачынення да сухпайкоў з вышэйзгаданай гуманітаркі.

А наогул гэтая кампанія, як аказалася, займаецца продажам сухпайкоў з 2010 года, а не з моманту атрымання Украінай дапамогі ад ЗША.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках