6 траўня 2024, панядзелак, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мальцаў распавёў пра БТР і танкі на беларуска-украінскай мяжы

9
Мальцаў распавёў пра БТР і танкі на беларуска-украінскай мяжы

Кіраўнік Дзяржпамежкамітэта Беларусі сцвярджае, што сітуацыя на мяжы з Украінай нармальная.

Сітуацыя на беларуска-украінскай мяжы - нармальная і спакойная, заявіў 2 красавіка кіраўнік Дзяржпамежкамітэта Беларусі Леанід Мальцаў, а інфармацыя пра тое «што хтосьці нібыта бачыў там бронетранспарцёры і танкі, - гэта глупства».

Мальцаў раскрытыкаваў паведамленні аб тым, што пункты пропуску былі зачыненыя, піша БелаПАН. Паводле яго слоў, гэта няпраўда. Усе яны працавалі ў штатным рэжыме, хоць меры па ўзмацненні кантролю памежнай зоны супрацоўнікамі міліцыі і службоўцамі ўнутраных войскаў сапраўды былі прынятыя.

Цяпер пасажырскі і транспартны патокі на беларуска-украінскай мяжы зменшыліся. Раней адзначаліся парушэнні дзяржаўнай мяжы, але іх было не шмат і яны спыненыя.

Мальцаў дадаў, што з украінскага боку мяжы таксама ўсё спакойна.

Тым не менш, кіраўнік памежнага ведамства падкрэсліў, што дэмаркацыйныя працы на беларуска-украінскай мяжы працягваюцца, аднак трэба размеціць 1084 кіламетры. На гэта спатрэбіцца сем-дзесяць гадоў.

Па словах Леаніда Мальцава, нядаўна ён сустракаўся з кіраўніком прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі Майрай Морай. ЕЗ рыхтуе дакументы, якія дапамогуць добраўпарадкаваць беларуска-украінскую мяжу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках