6 траўня 2024, панядзелак, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: Інтэграцыя Украіны ў НАТА - пытанне нумар адзін

10
Пётр Парашэнка: Інтэграцыя Украіны ў НАТА - пытанне нумар адзін

Народны дэпутат, кандыдат у прэзідэнты Украіны Пётр Парашэнка лічыць інтэграцыю Украіны ў НАТА галоўнай задачай.

Пра гэта ён заявіў падчас выступлення на форуме адной з інвестыцыйных кампаній у Кіеве, перадае УНН.

"Інтэграцыя ў НАТА - гэта пытанне нумар адзін", - сказаў Пётр Парашэнка, дадаўшы, што апошнія апытанні сведчаць аб тым, што пытанне бяспекі турбуе ўжо амаль 40% украінцаў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што пытанне інтэграцыі Украіны ў НАТА "вырашаецца не ў Крамлі і, на жаль, часам не ў Кіеве". У той жа час дэпутат лічыць, што руская мова не мае шанцаў стаць другой дзяржаўнай ва Украіне.

Нагадаем, напярэдадні в.а. міністра замежных спраў Андрэй Дзешчыца заявіў, што Украіна не будзе далучацца да Плану дзеянняў па атрыманні членства ў НАТА. "Не, мы не просім членства ў НАТА. Мы абмяркоўваем інтэнсіўны дыялог у рамках адмысловага партнёрства. Мы на дадзены момант не маем прававой асновы падаць заяўку на членства ў НАТА. Украінскае заканадаўства не прадугледжвае гэта як прыярытэт цяперашняга ўрада. Але мы таксама вывучаем усе варыянты калектыўнай абароны Украіны", - адзначыў кіраўнік дыпламатычнага ведамства.

В.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў, тым не менш, не выключае змены пазаблокавага статусу Украіны для абароны ад агрэсіі звонку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках