6 траўня 2024, панядзелак, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уздоўж украінска-расейскай мяжы вырылі роў у 123 кіламетры

24
Уздоўж украінска-расейскай мяжы вырылі роў у 123 кіламетры

Для ўмацавання кардона выставілі 238 бетонных блока.

Памежнікі разам з вайскоўцамі вырылі ўздоўж украінска-расейскай мяжы равы і канавы агульнай даўжынёй 123 км.

Пра гэта сказаў начальнік Усходняга рэгіянальнага ўпраўлення Андрэй Кучарэнка на брыфінгу для журналістаў у Харкаве, паведамляе «Укрінформ».

Раней Дэпутаты прагаласавалі за ўвод замежных войскаў на тэрыторыю Украіны.

«Гэта і перашкода, якая спыняе не толькі кантрабандыстаў, але і ваенную тэхніку на некаторы час. Гэта дасць магчымасць разгарнуцца падраздзяленням Міністэрства абароны Украіны», - сказаў ён.

Па словах Кучарэнкі, на мяжы ўладкаваныя і дзейнічаюць 97 блок-пастоў. Акрамя гэтага выстаўленыя 238 бетонных блокаў для блакавання магчымага прарыву на тэрыторыю Украіны аўтамабіляў або ваеннай тэхнікі.

«Ёсць такія ваенныя тэрміны як «напрамак сканцэнтравання намаганняў» і «напрамак верагоднага руху парушальніка мяжы». У гэтым выпадку гаворка ідзе пра войскі. Проста так равы ніхто не капае, яны капаюцца на тых напрамках, якія небяспечныя», - дадаў начальнік упраўлення.

Кучарэнка нагадаў, што памежнік мае права выкарыстоўваць зброю ў дачыненні да парушальніка мяжы: спачатку папярэдзіць стрэлам у паветра, потым страляць на паражэнне.

26 сакавіка паведамлялася, што, нягледзячы на запэўніванні Крамля, расейскі бок працягвае нарошчванне войскаў на мяжы з Украінай. У прыватнасці, паступілі паведамленні з нагоды Бранскай вобласці.

Таксама паведамлялася аб тым, што Расейская Федэрацыя працягвае нарошчваць колькасць вайскоўцаў на тэрыторыі Крыма. Акрамя таго, зафіксаванае назапашванне войскаў на ўкраінска-расейскай мяжы.

У адказ на дадзеную сітуацыю сакратар СНБА Андрэй Парубій заявіў, што ва ўкраінскую армію ўжо мабілізаваныя больш за 10 тысяч чалавек. 24 сакавіка ён заявіў пра тое, што Расея не адмовілася ад плана нападу на тэрыторыю.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках