6 траўня 2024, панядзелак, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве адключаюць канал РТР-Планета

13
У Літве адключаюць канал РТР-Планета

Расейскі канал збіраюцца адключыць на тры месяцы.

З-за паказанай расейскім тэлеканалам РТР-Планета інфармацыі, якая распальвае варожасць, Літоўская Камісія па радыё і ТБ (КРТБ) будзе прасіць суд спыніць трансляцыю на тры месяцы, з нагоды далейшых санкцый разглядаецца магчымасць звярнуцца ў Еўрапейскую камісію (ЕК).

КРТБ у сераду аднагалосна вырашыла спыніць на тры месяцы трансляцыю праграм РТР-Планета, створаных не ў краінах-членах Еўразвяза (ЕЗ). Рашэнне яшчэ павінен зацвердзіць суд. Рэтрансляцыю праграм гэтага канала вырашана абмежаваць з-за паказанай 2 сакавіка інфармацыйнай праграмы "Вести недели" пра падзеі ў Крыме, у якой распальвалася міжнацыянальная варожасць і мілітарысцкія настроі, піша ru.delfi.lt.

З нагоды гэтай праграмы, а таксама яшчэ двух праграм (праграмы "Время" канала PBK Lithuania і дакументальнага фільма "Прысуджаныя. Пастка для групы "Альфа", паказанага каналам NTV Mir Lithuania) камісія некаторы час таму звярнулася за заключэннем да інспектара па журналісцкай этыцы. Служба інспектара канстатавала, што ўсе тры праграмы парушаюць Закон аб інфармаванні грамадства, яны распальвалі мілітарысцкія настроі, што было забароненай законам інфармацыяй.

Камісія таксама вырашыла інфармаваць аб парушэннях зарэгістраванага ў Латвіі канала PBK Lithuania латвійскія ведамствы, якія ажыццяўляюць нагляд за СМІ.

З нагоды паўторных парушэнняў з боку гэтых каналаў таксама прынятае рашэнне звярнуцца ў ЕК, якая павінна вырашыць, як паступіць з гэтымі каналамі ў далейшым.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках