6 траўня 2024, панядзелак, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты патрабуюць выкуп за выкрадзенага ў Крыме ўкраінскага чыноўніка

25
Акупанты патрабуюць выкуп за выкрадзенага ў Крыме ўкраінскага чыноўніка

Выкрадальнікі патрабуюць перавесці ім дзясяткі мільёнаў грыўняў.

«Самаабарона» Крыму выкрала кіраўніка дзяржпрадпрыемства і патрабуе выкуп. Яе прадстаўнікі разрабавалі кватэру чыноўніка, скралі аўтамабіль. Пра гэта паведамляе ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» журналістка Таццяна Зароўная.

«У Крыме мясцовая самаабарона (крымінальнікі, якімі кіруе нейкі партнёр і намеснік Аксёнава па прозвішчы Пахоменка) выкрала кіраўніка дзяржпрадпрыемства і патрабуе выкуп. Фактычна ў чалавека разрабаваная крымская кватэра, скрадзены аўтамабіль. Сам выкрадзены - чалавек з Данецка. Выкрадальнікі патрабуюць перавесці з рахунку прадпрыемства дзясяткі мільёнаў грыўняў на іх рахункі і перапісаць маёмасць заднім чыслом на іх прадпрыемствы і на іх асабіста. У прадпрыемства сапраўды ёсць мільёны на рахунках, але гэта ўласнасць Украіны, а не дырэктара. Сям'я ў жаху», - напісала Зароўная.

Нагадаем, гэта далёка не першы выпадак адкрыта крымінальных дзеянняў крымскай «самаабароны» ў дачыненні да журналістаў, украінскіх вайскоўцаў і звычайных людзей.

Напрыклад, у інтэрнэце з'явілася відэа рабавання крымскімі сепаратыстамі журналістаў здымачнай групы Associated Press Television News.

Фота: polblog.ru

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках