6 траўня 2024, панядзелак, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочы спрабаваў скрасці з будоўлі АЭС 250 літраў саляркі

22
Рабочы спрабаваў скрасці з будоўлі АЭС 250 літраў саляркі

Ашчадлівы рабочы не здаваў паліва, якое ў яго заставалася, а зліваў ў каністры і спрабаваў вывезці з будоўлі.

Крадзеж з Беларускай АЭС прадухілілі супрацоўнікі службы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Астравецкага РАУС. Паводле інфармацыі УУС Гарадзенскага аблвыканкама, скрасці дызельнае паліва спрабаваў машыніст аўтабетоннай помпы аднаго з прадпрыемстваў, які ажыццяўляе гаспадарчыя работы на стартавай пляцоўцы, піша БелаПАН.

Паводле звестак следства, на працягу сакавіка працоўны вымеркаваў крыху больш за дзвесце пяцьдзясят літраў дызпаліва. Ён яго ва ўстаноўленым парадку не ўлічыў, а зліў у каністры і вывез за тэрыторыю будаванага аб'екта. Пры транспартаванні выкрадзенага мужчыну затрымалі супрацоўнікі органаў барацьбы з эканамічнымі злачынствамі. Ён распавёў, што спрабаваў скрасці салярку не для продажу, а для запраўкі свайго аўтамабіля.

У дачыненні да парушальніка распачатая справа за прысваенне або растрату.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках