6 траўня 2024, панядзелак, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 тысяч «турыстаў Пуціна» не пусцілі ў Беларусь

27
10 тысяч «турыстаў Пуціна» не пусцілі ў Беларусь

Дзяржаўная памежная служба Украіны не прапусціла праз мяжу блізу 10 тысяч грамадзян Расейскай Федэрацыі.

Мэтай іхняга візіту, як мяркуюць, была дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне. Пра гэта на брыфінгу заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Андрэй Парубій, паведамляе РБК-Украіна.

«Мы на мяжы штодзень працягваем затрыманні людзей, якіх падазраюць у тым, што яны едуць на тэрыторыю Украіны з дыверсійнай мэтай. Паводле стану на сёння ўжо амаль 10 тысяч грамадзян Расеі не былі дапушчаныя на тэрыторыю Украіны», - заявіў Андрэй Парубій.

Нагадаем, паводле звестак МУС Украіны, у сэпаратысцкіх мітынгах ва ўсходніх рэгіёнах краіны ўдзельнічае вялікая колькасць добраахвотнікаў з Белгарада, Растова-на-Доне, Варонежа ды іншых прымежных расейскіх гарадоў, а таксама крымінальныя элемэнты.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках