6 траўня 2024, панядзелак, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газонакасілка Honda ўсталявала рэкорд Гінэса

8

Кампанія Honda трапіла ў «Кнігу рэкордаў Гінэса» з незвычайным для вытворцы аўтамабіляў дасягненнем.

Ёй цяпер належыць самая хуткая газонакасілка ў свеце Honda HF2620 «Mean Mower». Зразумела, асаблівым чынам дапрацаваная, піша NEWSru.com.

Апарат падрыхтавала кампанія Team Dynamic, якая рыхтуе «Хонды» для брытанскага чэмпіянату аўтагонак (BTCC). Інжынеры ўзялі за аснову газонакасілку Honda HF2620, палегчылі і ўзмацнілі кузаў, паставілі падвеску і колы ад квадрацыкла, а таксама замянілі сілавы агрэгат - 1000-кубоў матор запазычылі ў матацыкла Honda VTR Firestorm, паведамляе Wroom.

Сама газонакасілка была прэзентаваная летам мінулага года, тады стваральнікі падлічылі, што агрэгат можа разагнацца да 160 км/г. Цяпер падчас заездаў, якія адбыліся на палігоне ў Гішпаніі, японскі унікум разагнаўся да 187,6 км/г. Гэта больш чым на 45 км/г за папярэдняе дасягненне.

За стырном газонакасілкі сядзеў брытанскі журналіст Пірс Уорд. У залік рэкорду ішла сярэдняя хуткасць на дзялянцы 100 метраў, што замяралася пасля поўнага разгону аўтамабіля.

Пры гэтым нават пасля ўсіх пераробак газонакасілка не страціла здольнасць стрыгчы траву, інакш рэкорд быў бы не залічаны. Рэжучае палатно мадэлі зробленае з шкловалакна з двума сталёвымі лёзамі таўшчынёй 3 міліметры, за кручэнне якіх адказваюць два электраматоры. Стрыжка травы магчымая на хуткасці да 24 кіламетраў у гадзіну - гэта ў два разы хутчэй стандартнай мадэлі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках