3 траўня 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швайцарыі могуць замарозіць рахункі Пуціна

20
У Швайцарыі могуць замарозіць рахункі Пуціна

ЗША могуць увесці персанальныя санкцыі супраць Пуціна.

Брытанскае выданне The Times мяркуе, што Злучаныя Штаты могуць ударыць па прэзідэнце Расейскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну персанальнымі санкцыямі.

Як паведамляецца, у выпадку ўварвання расейскіх войскаў на ўсход Украіны, рахункі Пуціна ў Швайцарыі будуць замарожаныя. Агулам на рахунках швайцарскіх банкаў у прэзідэнта Расеі ёсць 40 млрд даляраў, якія размешчаныя не ад ягонага імя.

Аднак, адзначаецца, што прасачыць прыналежнасць гэтых актываў менавіта расейскаму прэзідэнту будзе даволі цяжка.

Назапасіць такую суму Пуцін мог дзякуючы дзелям у расейскіх энэргетычных кампаніях.

Пра магчымасць новых санкцыяў у дачыненні да вышэйшага эшалона расейскай улады на перамовах у Жэнэве заявіў кіраўнік Дзярждэпу ЗША Джон Кэры.

На чатырохстаронніх перамовах быў прыняты мемарандум аб урэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны, і ўлады ў Кіеве зрабілі справаздачу аб пачатку яго выканання. У выпадку зрыву дамоўленасцей і імавернага ў такім выпадку ўвядзення санкцый грошы Пуціна будуць шукаць спецыялісты, якія разбіраліся з фінансаваннем «Аль-Каіды», сцвярджае брытанская газета. Напярэдадні ў прэсе з'явіліся паведамленні аб тым, што Расея нечакана адмовіла ЗША ў інспекцыйным палёце над сваёй тэрыторыяй у межах Дамовы аб адкрытым небе, што звязалі з магчымым узмацненнем групоўкі на мяжы з Украінай.

ЗША «гатовыя згуляць вельмі асабістую карту ў дачыненні да прэзідэнта Пуціна, калі ён наважыць накіраваць войскі ва ўсходнюю Украіну», - піша The Times. Газета нагадвае аб меркаваных 40 млрд даляраў Пуціна. Раней палітолаг Станіслаў Бялкоўскі сцвярджаў, што Пуцін кантралюе нафтатрэйдара Gunvor, які да нядаўняга часу амаль напалову належаў бізнэсоўцу Генадзю Цімчанку, які ўжо стаў ахвярай амерыканскіх санкцый. Цімчанка паведамляў, што прадаў сваю дзель партнёру за дзень да абвяшчэння санкцый і перавёў мільярды ў расейскія банкі. Афіцыйная сувязь Пуціна і Gunvor катэгарычна адмаўляецца.

Крыніцы ва ўрадзе ЗША - таксама ананімныя - выказалі ўпэўненасць, што ўсе актывы Пуціна размешчаныя не ад яго імя. І прасачыць іх сувязь з прэзідэнтам Расеі «вызначыць будзе няпроста». Зрэшты, падкрэсліваецца, што «ў міністэрства фінансаў ЗША ёсць асаблівыя следчыя паўнамоцтвы» і вялікі досвед: так, раней «у мерапрыемствах для ўвядзенні санкцый задзейнічаны аддзел антытэрарыстычнай і фінансавай разведкі Мінфіна ЗША, які ў мінулым правёў паспяховыя аперацыі па пошуку і замарозцы замежных актываў «Аль-Каіды».

«Гэты аддзел будзе несці адказнасць за адсочванне актываў Пуціна за мяжой, калі яго імя будзе ўнесенае ў адмысловы спіс асоб і кампаній, да якіх ужываюцца санкцыі - Specially Designated Nationals».

The Times удакладняе, што «Мінфін ЗША можа ўжываць санкцыі толькі ў дачыненні да сродкаў, размешчаных у амерыканскіх банкаўскіх інстытутах, аднак асобы, якія спрабуюць перавесці куды-небудзь свае актывы з мэтай пазбягання санкцый, звычайна робяць гэта ў далярах. Гэта прыводзіць да таго, што ў выніку трансфер павінен прайсці праз амерыканскія банкі, што дае Мінфіну законнае права заблакаваць гэтыя сродкі, нават калі замежны банк адмаўляецца ад супрацоўніцтва».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках