3 траўня 2024, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС звярнулася да «Беркута»: Украіна мае патрэбу ў вашай дапамозе

13
МУС звярнулася да «Беркута»: Украіна мае патрэбу ў вашай дапамозе

Чальцы Калегіі МУС Украіны звярнуліся да суайчыннікаў з велікодным зваротам, у якім акцэнтавалі ўвагу на складаных палітычных падзеях.

«Сёлета Гасподзь паслаў маладой Украінскай дзяржаве выпрабаванні на сталасць і трываласць... За мінулыя месяцы нашаму народу давялося шмат што перажыць. Гэта і боль страт, роспач ад няверы ў свайго блізкага, і справядлівы гнеў ад замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. У канцы лютага стала чалавечай мудрасці спыніцца на мяжы братазабойства. Сцэнар дыскрэдытацыі нацыянальнай дзяржаўнасці быў сарваны. Украінцы давялі, што ў змозе самі навесці парадак ва ўласным культурным доме. Пачалося легітымнае дзяржаўніцкае абнаўленне», - гаворыцца ў звароце, які апублікаваны на афіцыйным сайце МУС.

Аднак, згодна са зваротам, такое развіццё падзей не задавальняе ўкраінафобаў. «Нас спрабуюць выставіць дзікімі невукамі. Паміж Усходам і Захадам імкнуцца ўбіць клін варожасці. Спекулююць на пытаннях мовы і веравызнання. Не грэбуюць перакручваннем фактаў гістарычнага развіцця. Ціснуць эканамічнымі вагарамі. Чыняць спробу зрыву палітычнага пераладавання. Ніякімі сродкамі не грэбуюць. Крыўдна, што шмат хто з нас да гэтага часу не ўсвядоміў сучаснай адказнасці. Працягваецца падзел на «сваіх» і «чужых». Клапоцячыся пра будучыню, мы не маем права на такую барацьбу», - падкрэсліваюць чальцы калегіі.

Напярэдадні светлага праваслаўнага свята Ўваскрасення Гасподняга калегія МУС таксама заклікае ўсіх, каму не абыякавы лёс дзяржавы, прымірыцца і аб'яднацца. Перш за ўсё згуртаваннем грамадства, спыненнем сварак і ўзаемнай непавагі.

«Мы, чальцы Калегіі МУС Украіны, звяртаемся найперш да былых працаўнікоў «Беркута». Вы заўсёды былі элітай сіл правапарадку. Вы не шкадавалі сваіх сіл і жыцця дзеля абароны людзей. Цяпер Маці-Украіна мае патрэбу ў Вашай дапамозе і ўдзеле як ніколі. Хай учора «Беркут» і «Самаабарона» былі па розныя бакі барыкад. Цяпер, перад абліччам замежнай агрэсіі, усе грамадзяне павінны памятаць, што яны з'яўляюцца дзецьмі адной украінскай зямлі, забыцца на ўсе ўзаемныя крыўды, утаймаваць усе асабістыя амбіцыі.

Шчыра віншуем усіх з Вялікаднем - святам трыумфу справядлівасці і перамогі дабра над злом. Упэўненыя, што разам мы зможам даць годны адпор уварванню, выратаваць святую для кожнага сапраўднага ўкраінца дзяржаву. І дапаможа нам у гэтым Гасподзь!», - значыцца ў адозве.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках