3 траўня 2024, Пятніца, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговая правакацыя расейскіх СМІ

31
Чарговая правакацыя расейскіх СМІ

Расейскія інфармагенцтвы ў свята Вялікадня прыдумляюць падставы для ўварвання ва Украіну.

Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў рэдактар сайта Цензор.нет Юрый Бутусаў:

«Сабраўся ехаць у царкву, і тут... яны нават у такі дзень не ўтаймуюцца. Інфармацыйная правакацыя - расейскія інфармагенцтвы ў светлае свята Вялікадня прыдумляюць падставы для ўварвання і абвастрэння сітуацыі:

Чатыры чалавекі былі дастаўленыя ў шпіталь пасля перастрэлкі на адным з блокпастоў у Славянску, паведаміла РІА Новости лекарка цэнтральнай гарадской лякарні. У нядзелю раніцай адзін з кіраўнікоў народнага апалчэння Славянска паведаміў РІА Нововсти, што ўначы на адным з блокпастоў адбылася перастрэлка, былі забітыя трое жыхароў горада. У сваю чаргу тэлеканал «Расія 24» са спасылкай на ўласнага карэспандэнта перадаў, што таксама забітыя двое нападнікаў. Акрамя таго, паведаміў карэспандэнт «Расіі 24», атрымалася захапіць дзве машыны, у якіх была знойдзеная сімволіка «Правага сектара» і вялікая колькасць зброі, якая не стаіць на ўзбраенні ўкраінскага войска.

Высновы:

1. Пасля раздачы двух тысяч адзінак аўтаматычнай зброі мясцовым бандытам і крымінальнікам, захопу органаў улады ў Славянску, казаць пра нейкі «Правы сектар» - гэта проста абсурд.

Славянск - гэта цэнтр наркагандлю ўсёй Данецкай вобласці. Менавіта тут пасярод белага дня ў свой час невядомыя бандыты да смерці забілі бітамі журналіста Ігара Аляксандрава, які пісаў пра наркамафію. Тут базуюцца групоўкі Стаса «Губы», Сяргея «Духа», Вячаслава Панамарова, іншых крымінальных аўтарытэтаў.

2. Перастрэлкі ў Славянску ідуць кожны дзень на ўскраінах горада, і нават у цэнтральнай частцы. І гэта не сакрэт. Усе мірныя жыхары з надыходам цемры на вуліцу не выходзяць. Міліцыі няма. А ў кожнага гопнікаў як мінімум ПМ, а як максімум АК, маска, форма, і права на бязмежжа.

3. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што сапраўды ноччу ў самым глухім і крымінальным раёне Славянска - Былбасаўцы, адбылася «перастрэлка» паміж крымінальнымі групоўкамі. У шпіталь паступіла 5 цяжкапараненых бандытаў. Жыхары паведамляюць, што ў морг паступіла 6 забітых бандытаў, у тым ліку нібыта з ліку «зялёных чалавечкаў». Дакладна хто яны - незразумела, цяпер там усе гопнікі ходзяць у масках і ў камуфляжы без апазнавальных знакаў. Іншыя крыніцы кажуць, што ў перастрэлцы загінула прынамсі чалавек 10-12. Складана даведацца - міліцыі там няма.

4. Мяркуючы з усяго, што на месцы адразу з’явіліся расейскія тэлеканалы, перастрэлка цалкам магла быць інсцэніравана адмыслова з мэтай справакаваць уварванне, паказаць хаос. Ды і проста сапсаваць нам свята.

Усё, еду ў царкву, памолімся, каб усё найхутчэй скончылася светам... Нават у такі дзень яны нас не пакідаюць у спакоі...»

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках