3 траўня 2024, Пятніца, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Велікоднае пасланне мітрапаліта прачыталі на беларускай мове

12
Велікоднае пасланне мітрапаліта прачыталі на беларускай мове

Кіраўнік БПЦ здзейсніў велікоднае набажэнства ў менскім Свята-Духавым саборы.

У ноч на 20 траўня Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел узначаліў у Свята-Духавым кафедральным саборы Менска велікодныя набажэнствы - Велікодную ютрань і Боскую літургію свяціцеля Яна Залатавуснага.

Як паведамляе прэс-служба Менскай епархіі, перад пачаткам набажэнства ў бажніцу была дастаўленая лампада з Жыватворным агнём ад Магілы Гасподняй. Велікоднае набажэнства транслявалася праз тэлевізію.

Па заканчэнні канону на ютрані протаіерэй Мікалай Коржыч абвясціў Велікоднае пасланне Патрыяршага Экзарха на беларускай мове. Пасля велікодных спеваў Мітрапаліт Павел прачытаў абвяшчальнае Слова свяціцеля Яна Залатавуснага на Святы Вялікдзень.

Пасля чытання Евангелля старшыня БПЦ абвясціў Велікоднае пасланне Найсвяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла архіпастырам, пастырам, манахам і ўсім верным дзецям Рускай праваслаўнай царквы. Пасля верша протаіерэй Мікалай Коржыч абвясціў Велікоднае пасланне патрыяршага экзарха на расейскай мове.

Па заамбоннай малітве Яго Эксцэленцыя здзейсніў асвячэнне Артоса. Па адпраўленні Літургіі Архіпастыр павіншаваў вернікаў са светлым святам Уваскрэсення Хрыстовага і нагадаў, што сваім уваскрэсеннем Хрыстос выбавіў усё чалавецтва ад вечнай смерці. Гэтая найвялікшая перамога з'яўляецца крыніцай няспыннай радасці праваслаўных хрысціян. Затым Мітрапаліт Павел, паводле старажытнай традыцыі, падарыў кожнаму, хто прыйшоў у святыню, адзін з сімвалаў Вялікадня Хрыстовага - Велікоднае яйка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках