3 траўня 2024, Пятніца, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілеў: Людзі ў Крыме плакалі ад радасці, бачачы сцягі Украіны

13
Мустафа Джамілеў: Людзі ў Крыме плакалі ад радасці, бачачы сцягі Украіны

Калона аўтамабіляў, упрыгожаная украінскай і крымска-татарскай сімволікай, выклікала ў мінакоў радасць і захапленне.

Яна суправаджала аднаго з лідэраў крымска-татарскага народа, народнага дэпутата Украіны Мустафы Джамілева, які ўчора здолеў трапіць на паўвыспу пасля затрымання на блок-посце.

Інцыдэнт адбыўся ўчора ўдзень. Больш за 40 хвілін Джамілеў разам са старшынём Меджліса Рэфатам Чубаравым чакалі вынікаў перамоў, якія так званыя крымскія памежнікі вялі з кімсьці праз тэлефон, але ўрэшце іх прапусцілі. Са слоў палітыка, вызначальным стала тэлефанаванне з Масквы.

На тэрыторыі Крыму іх сустракалі суайчыннікі. Калона з паўсотні самаходаў з украінскімі і крымска-татарскімі сцягамі рушыла ў Сімферопаль.

Рэакцыя крымчукоў уразіла, кажа Джамілеў. Аўтамабілісты віталі калону сігналамі і святлом фар, мінакі махалі рукамі, некаторыя нават плакалі.

Нагадаем, на будынку Меджліса перад прыездам Мустафы Джамілева з'явіўся ўкраінскі сцяг.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках