3 траўня 2024, Пятніца, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія сенатары прапануюць прывязаць грыўню да даляра ЗША

4
Амерыканскія сенатары прапануюць прывязаць грыўню да даляра ЗША

Сенатары Тэд Круз і Марк Рубія прапанавалі міністру фінансаў варыянт дапамогі ўкраінскай эканоміцы.

Ён заключаецца ў жорсткай фіксацыі нацвалюты Украіны адносна даляра ЗША, паведамляе Укрінформ.

Рэспубліканцы прапануюць падтрымаць грыўню, увёўшы ва Украіне рэжым валютнага кіравання currency board. Гэты рэжым прадугледжвае жорсткую фіксацыю курсу нацвалюты адносна «якарнай» валюты, у гэтым выпадку - фіксацыю грыўні адносна даляра.

Пры гэтым аб'ём грашовай базы краіны павінен быць на 100% забяспечаны валютнымі рэзервамі. Гэта азначае, што грашовая маса ў краіне павялічваецца толькі тады, калі растуць валютныя рэзервы.

Тэд Круз і Марк Рубія просяць кіраўніка амерыканскага казначэйства абмеркаваць іх прапанову з прадстаўнікамі МВФ і чальцамі ўкраінскага ўрада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках