3 траўня 2024, Пятніца, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

#ВізітоўкаЯраша ўзарвала інтэрнэт (калекцыя фотажаб)

7
#ВізітоўкаЯраша ўзарвала інтэрнэт (калекцыя фотажаб)

За лічаныя гадзіны хэштэг #ВізітоўкаЯраша ўвайшоў у сусветныя трэнды.

Сёння расейскія СМІ паведамілі пра сутыкненні на адным з блокпастоў сепаратыстаў у Славянску. Нібыта стральбу адкрылі невядомыя, якія пад'ехалі на некалькіх аўтамабілях. Паведамляецца аб загінулых як з боку тых, хто нападаў, так і з боку ўдзельнікаў сепаратысцкага руху.

У паведамленнях гаварылася, што сепаратыстам атрымалася захапіць два аўто - у іх была знойдзена сімволіка «Правага сектара» і зброю, якая не стаіць на ўзбраенні ўкраінскай арміі. У сваю чаргу ў СБУ Украіны заявілі, што ў Славянску не было ні адной арганізацыі, акрамя саміх расейскіх дыверсантаў і прадстаўнікоў крыміналітэту, якіх падтрымліваюць і ўзбройваюць афіцэры ГРУ ВС РФ, а ўкраінскія эксперты схіляюцца да меркавання, што Расея такім чынам стварае нагоду для ўварвання.

Дзіўны напад на блокпост не застаўся незаўважаным і ў асяроддзі блогераў. У сацыяльных сетках нават з'явіўся спецыяльны хэштэг (ключавое слова са знакам # у пачатку) #ВізітоўкаЯраша, які імкліва ўвайшоў у сусветныя трэнды твітэра. Прапануем вам падборку фотажаб і твітаў на тэму #ВізітоўкаЯраша.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках