3 траўня 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка на Вялікдзень гаварыў пра арабскую вясну і «святую Русь»

38

Дыктатар сёння ўзяў удзел у велікодным богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы.

У сваім выступе Лукашэнка казаў пра падзеі ў Сірыі і Украіне, паведамляе БелаПАН.

«Нас захліснула хваля спажывецтва, на жаль, мы з кожным годам нават без ціску, на жаль, губляем асновы нашай духоўнасці, забываемся пра тое, што нельга забываць. Сведчаннем таму з'яўляюцца цяжкія падзеі ў нашых братоў, нашых родных ва Украіне. Ва Украіне сёння адбываюцца дрэнныя падзеі. І мы, вядома, будзем рабіць усё для таго, каб Украіна жыла спакойна. Гэты вялікі славянскі наш народ, адкуль пайшла наша святая Русь, заслугоўвае таго», - заявіў ён.

«І, памятаеце, год таму назад мы шмат гаварылі пра арабскую вясну так званую, аб Сірыі, дзе ідзе вайна. Я тады вам казаў у Пасланні беларускаму народу: не думайце, што гэта так далёка ад нас, свет сёння настолькі цесны, што казаць пра тое, што гэта далёка, непрымальна. Глядзіце, як атрымалася: гэта ўжо нават не ля нашага парога, гэта ўжо ў нас», - сказаў Лукашэнка.

«Я гэта кажу не для таго, каб абвастраць абстаноўку. Беларусы не тыя людзі, якіх можна нахіляць, нагнятаць і гэтак далей. Я гэта кажу для таго, каб вы яшчэ раз засвоілі вялікую ісціну: няма на свеце нічога даражэй міру і спакою. Толькі тады мы можам спакойна жыць, будаваць сваё жыццё і маліцца», - падкрэсліў дыктатар.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках